«ПіК Свабоды». Што Ціханоўская робіць у ААН

Каляж: Сьвятлана Ціханоўская вітаецца з Іланам Маскам; Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях

Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН?

Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях.

Глядзіце размову на відэа цалкам


Тут фрагмэнты гутаркі

  • 23 верасьня Сьвятлана Ціханоўская брала ўдзел у дэбатах на палях Генэральнай Асамблеі ААН аб сытуацыі з палітвязьнямі. Для нас было важна зрабіць пытаньні палітвязьняў прыярытэтнымі. Мы хочам большай актыўнасьці ад структураў ААН і большай заангажаванасьці ў гэтым пытаньні.
  • Мы хочам давесьці тое, што Беларусь — гэта важны геапалітычны чыньнік у сучаснай сытуацыі ў сьвеце, і менавіта праз вывад Беларусі з вайны ва Ўкраіне можна атрымаць важную зьмену для бясьпекі Эўропы.
  • На сустрэчы з кіраўніком дыпляматыі Эўразьвязу Жузэпам Бурэлем Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьлівала, што варта разьмяжоўваць рэжым і беларусаў, не абмяжоўваць беларусаў у перасоўваньні. Мы размаўлялі пра магчымасьць зрабіць бясплатнымі візы для беларусаў ва ўзросьце да 25 гадоў, а таксама пра тое, каб беларусы ўсё ж мелі магчымасьць уяжджаць у Эўразьвяз на сваіх аўтамабілях зь беларускімі нумарамі. З боку Бурэля разуменьне па гэтых пытаньнях ёсьць.
  • У ЗША мы працуем як з рэспубліканцамі, гэтак і з дэмакратамі. Падчас апошняга візыту ў ЗША ў ліпені я меў сустрэчы з дарадцамі па нацыянальнай бясьпецы Джэймза Вэнса, кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, і з сэнатарамі-рэспубліканцамі. Мы спадзяёмся, што незалежна ад таго, хто пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША ў лістападзе, палітыка адносна Беларусі застанецца нязьменнай.
  • Падчас сустрэчаў з заходнімі партнэрамі мы кажам, што кожнае ўзаемадзеяньне з рэжымам павінна залежаць ад рэальных зьменаў, у тым ліку ад вызваленьня палітвязьняў і, што таксама важна не забываць, ад спыненьня рэпрэсіяў. Каб не было такой сытуацыі, што выходзіць 100 палітвязьняў — і 100 новых палітвязьняў зьяўляецца на наступны дзень.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.