Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала адзначыць дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага лістамі да сваіх сэнатараў

Алесь Бяляцкі, архіўнае фота.

Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і канргэсмэнаў за заклікам дамагацца яго вызваленьня.

У звароце, у прыватнасьці, гаворыцца:

«Калі ласка, настойліва заклікайце вашых сэнатараў і прадстаўнікоў дапамагчы дабіцца вызваленьня Алеся Бяляцкага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, і больш за 1400 палітычных вязьняў, несправядліва затрыманых у Беларусі... 25 верасьня Алесь адзначыць свой 62-і дзень нараджэньня за кратамі. Ваш голас можа прыцягнуць увагу ўсяго сьвету да яго і іншых вязьняў цяжкага становішча і натхніць на дыпляматычныя дзеяньні!»