Грандыёзны абмен вязьнямі. Але чаму безь беларусаў

Расейскі ўрадавы самалёт бачны на ўзьлётнай дарожцы пасьля прызямленьня ў аэрапорце Анкары, Турэччына, 1 жніўня 2024 г.

Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра абмен зьняволенымі, у якім удзельнічаюць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Ці магчыма, што вызваляць і беларусаў?

Удзельнікі «ПіКа Свабоды»: Тацяна Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў і кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.

На дадзены момант паведамляецца, што будуць вызваленыя рэпартэр Wall Street Journal Эван Гершковіч і былы марскі пяхотнік ЗША Пол Уілан. Вядома таксама, што ў сьпісы абмену ўключаная журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стывэн Капус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Захад і Расея абмяняліся вязьнямі. Сярод іх — журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава

У розных сьпісах, якія публікуюць мэдыя, няма аніводнага беларуса.

Хоміч: Мяне вельмі моцна бянтэжыць, што апошнія дні так шмат абмяркоўваецца магчымасьць такога складанага абмену, і ўва ўсёй гэтай дыскусіі ня было ўзьнятае пытаньне беларускіх палітвязьняў. Але нават адсутнасьць абмеркаваньня гэтай справы ў мэдыя — гэта вельмі кепскі для нас знак. Бліжэйшым часам мы пабачым, ці быў пачуты наш запыт і парадак дня. Тым больш што зь беларускага боку ня трэба было прыкладаць шмат намаганьняў. Пытаньне ў тым, наколькі нам удалося данесьці сваю пазыцыю. Я спрабую даносіць гэта ўжо некалькі год, што ў любой камунікацыі іншых дзяржаў з Лукашэнкам павінна стаяць пытаньне вызваленьня палітвязьняў. І я лічу, што гэта было магчыма. У справу залучаны беларускі бок, які мае закладніка Рыка Крыгера.

Паводле Валера Кавалеўскага, пакуль няма прыкметаў, што сярод абмененых будуць і беларусы, нягледзячы на тое, што падставаў уключаць у гэтыя сьпісы беларусаў — больш чым дастаткова. Але тут працуе трошкі іншая формула, кажа кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.

Кавалеўскі: Я ведаю, што падчас розных ранейшых сустрэчаў з заходнімі палітыкамі такая магчымасьць закраналася. Але павінен быць і абменны фонд з другога боку. Сёньня важных для рэжыму людзей у турмах на Захадзе няма. Трэба разумець, што такі фонд краіны трымаюць для асаблівых сытуацыяў. Ім цікава вызваліць найперш сваіх грамадзян. Мы бачым і па ЗША, і па Расеі, што часам зьняволеныя знаходзяцца ў турмах па некалькі гадоў, іх немагчыма выцягнуць. Там стаўкі вельмі высокія, і, як я бачыў, у нас не заўсёды было дастаткова аргумэнтацыі, каб уключаць беларусаў у магчымыя абмены. Гэта ня масавыя абмены, гэта адзінкі людзей. У нашым выпадку мы гаворым пра тысячы людзей, якія знаходзяцца ў турмах. Гэта іншая апэрацыя, іншыя гульцы. Акрамя таго, што ня вызваляць беларусаў, ня вызваляць таксама вэнэсуэльцаў, сырыйцаў, м’янмарскіх, чадзкіх. Гэта зусім іншы тып вызваленьня. Калі б мы прыйшлі і папрасілі ўключыць туды хоць аднаго беларуса, то думаю, што міжнародныя партнэры проста б ня сталі з намі размаўляць.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.