Польшча заявіла, што можа спыніць беларускія грузаперавозкі праз сваю мяжу, калі Менск ня выкананае трох умоваў

Польска-беларуская мяжа. Архіўнае фота

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў інтэрвію Radio ZET паведаміў, якія крокі мусіць выканаць Менск пры жаданьні нармалізацыі двухбаковых адносін.

Паводле намесьніка кіраўніка МЗС Польшчы, сярод патрабаваньняў, якія павінна выканаць Беларусь, — «спыненьне гібрыдных атак [з дапамогай мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу], выдача забойцы польскага салдата, вызваленьне зьняволеных палякаў».

У выпадку, калі гэтыя крокі ня будуць выканыя, Польшча можа спыніць транспартаваньне тавараў празь Беларусь, адзначыў чыноўнік.

«Нам гэта таксама ня выгадна, але мы пачынаем да гэтага рыхтавацца, і Беларусь заўважае, што мы сур’ёзна да гэтага ставімся», — сказаў Анджэй Шэйна і падкрэсьліў, што польскія ўлады пачынаюць «сасьпяваць для гэтага».

Ён таксама, заявіў, што Менск «адкрыта зьвязаны і супрацоўнічае з Расеяй», «варожа настроены ў адносінах да Ўкраіны», таму магчымасьці Польшчы «дзейнічаць адносна такой краіны [Беларусі] абмежаваны».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МЗС Польшчы пра заяву Рыжанкова: «Уяўная гатоўнасьць Менску да дыялёгу дзеля кароткатэрміновых палітычных мэтаў»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіраўнік МЗС Польшчы зноў выказаўся аб магчымым закрыцьці мяжы зь Беларусьсю