Ужо сёньня: тры гады таму арыштавалі праваабаронцаў «Вясны» Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча

Фота з акцыі салідарнасьці са зьняволенымі праваабаронцамі Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ўладзем Лабковічам.

Падзеі 14 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 ліпеня 2021 — арыштаваныя праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч. Яны будуць асуджаныя адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта людзі, якія ніколі не здаюцца». У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці да трэцяй гадавіны арышту праваабаронцаў «Вясны»

Таксама ў гэты дзень

14 ліпеня 1789 году ў Парыжы была ўзятая турма Бастылія. З гэтай падзеі пачалася Вялікая француская рэвалюцыя.

1099 — падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Ерусалім.

1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі «Нашай нівы» Іван Луцкевіч разам зь сябрамі.

Іван Луцкевіч

1920 — Чырвоная Армія заняла Вільню.

1990 — выйшаў указ Міхаіла Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР».

1995 — чачэнскія ваеўнікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у шпіталі гораду Будзённаўску.

Затрыманьні 14 ліпеня 2020 году

2020 — у Менску людзі масава выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Бабарыкі і Цапкалы. Каля ЦВК утварыліся кілямэтровыя чэргі, каб падаць скаргу. Адбыўся амонаўскі „хапун“

2022 — апошняе слова Зьмітра Дашкевіча ў судзе: „Было б прасьцей, каб мы бачылі перад сабой зьвяроў. А яны ўсьміхаюцца“

У гэты дзень нарадзіліся

1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік.

1918 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык.

Георгі Штыхаў на грамадзкім трыбунале супраць злачынстваў сталінізму.

1942 — Хавіер Саляна, гішпанскі палітык, генэральны сакратар NATO ў 1995–1999 гадах.

У памяці

1992 — Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.

1994 — Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак.

2002 — Уладзімер Кармілкін, беларускі фатограф.

Адзначэньне гадавіны бітвы пад Воршай, верасень 1993. Фота Ўладзімера Кармілкіна