За дзень да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году ў Беларусі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія дэбаты з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з абяцаньнямі Лукашэнкі.
Der Spigiel пасьля першага туру пісаў, што «спакойныя і цярплівыя беларусы, якіх мала абыходзіць вялікая палітыка, мінулы чацьвер далі маху і прагаласавалі за тое, каб кіраўніком дзяржавы стаў шарлятан».
За тыдзень да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году Васіль Быкаў заявіў, што «надыходзіць змрочны час — панаваньне камуна-фашыстоўскіх сілаў».