«Гэта сыгнал Маскве». Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў, Круты

Аляксандар Марозаў

Палітычны аналітык Аляксандар Марозаў у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе сёньняшнія прызначэньні Лукашэнкам палітыкаў «маладога пакаленьня», а таксама разважае пра інфармацыю ад расейскага палітоляга Яўгенія Мінчанкі пра далучэньне Лукашэнкі да «новага Палітбюро» ў Расеі і аналізуе, што можа даць Беларусі сяброўства ў ШАС і BRICS.

27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні ва ўрадзе і ў сваёй адміністрацыі. Кіраўніком сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў Дзьмітрыя Крутога, які быў амбасадарам Беларусі ў Маскве. Першай намесьніцай кіраўніка адміністрацыі Лукашэнка прызначыў Натальлю Пяткевіч, якая апошнія гады жыла ў ЗША. Міністрам замежных спраў Лукашэнка прызначыў Максіма Рыжанкова.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Марозаў: Сёньняшнія перастаноўкі Лукашэнкі не настолькі зьвязаныя зь ягоным чарговым тэрмінам. Хутчэй яны зьвязаныя з тым, што Лукашэнка хоча прадэманстраваць, як ён часта гэта робіць, што ён разумее перамены, якія адбыліся ў Расеі, у крамлёўскай палітыцы. Гэтыя зьмены адбыліся ў пачатку новай кадэнцыі Пуціна. І Лукашэнка паказвае, што знаходзіцца на агульнай хвалі, праводзіць, як і Пуцін, пэўную мабілізацыю вакол сябе максымальна ляяльных і эфэктыўных чыноўнікаў на новы тэрмін доўгай вайны.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.