30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якім найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Апытаньні перад выбарамі аддавалі перавагу тагачаснаму прэм’еру Кебічу. Менавіта Кебіча, а не Лукашэнку, у якасьці асноўнага канкурэнта ўспрымала і найбольш крытыкавала і тагачасная апазыцыя.
Госьць «ПіКу Свабоды» – журналіст і аўтар кніг пра 1990-я гады Сяргей Навумчык. Акурат цяпер спадар Сяргей дарабляе другое выданьне кнігі «Дзевяноста чацьвёрты».
Ці сапраўды антыкамуністы на пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лукашэнкі?
«Калі браць яго асобу, то часткова з гэтым можна было згадзіцца. Рыхтуючы другое выданьне сваёй кнігі «Дзевяноста чацьвёрты», я перачытаў шмат матэрыялаў, дакумэнтаў, газэтных публікацый. І ўсё ж не магу пагадзіцца, што недаацэньвалі. У кастрычніку 1993 году апазыцыя БНФ прыняла заяву, у якой патрабавала пазбавіць Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў за тое, што ён выступае супраць незалежнасьці Беларусі. Мы прыводзілі цэлы шэраг аргумэнтаў», — кажа Навумчык.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Ён прыгадвае, што ў той час Лукашэнка актыўна езьдзіў у Маскву і патрабаваў ліквідацыі беларускай незалежнасьці, аб’яднаньня з Расеяй. У канцы жніўня 1993 году Васіль Быкаў прысьвяціў Лукашэнку цэлы артыкул у «Народнай газеце».
«Быкаў пісаў пра небясьпеку таго, за што выступае Лукашэнка. Артыкул называўся «Дзеля ўлады яны гатовыя аб’яднацца з самім д’яблам». Калі ўжо Быкаў ня можа пераканаць, то пра што мы ўвогуле гаворым? Што маглі зрабіць нейкія дэпутаты? Да пачатку 1994 году пра Лукашэнку ўсё было сказана. Людзі, якія за яго прагаласавалі, не ўспрымалі беларускую незалежнасьць як каштоўнасьць. Яны выступалі супраць незалежнасьці. Бо ў гонцы з Кебічам, хто хутчэй аб’яднае грашовыя сыстэмы, у Лукашэнкі лексыка была больш энэргічная. Грамадзтва яшчэ ня было гатовае да прэзыдэнцтва, таму мы выступалі супраць увядзеньня гэтай пасады. Але мы больш баяліся прыходу Кебіча», — кажа Навумчык.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Your browser doesn’t support HTML5
«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.