Ужо сёньня: сусьветны дзень уцекачоў

Удзельнікі ХІ Фэстывалю незалежнай беларускай культуры. Уроцлаў, 1 кастрычніка 2023

Падзеі 20 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1531 — Слонім атрымаў Магдэбурскае права.

1606 — у Магілёве пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча.

1948 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы.

Помнік Янку Купалу ў Вязынцы

2000 — заснаваная інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org.

У гэты дзень нарадзіліся

1566 — Жыгімонт Ваза, вялікі князь літоўскі і кароль польскі, кароль швэдзкі.

Жыгімонт Ваза


1740 — Юзэф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. На сойме 1767–1768 гадоў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

1843 — Фёдар Стравінскі, опэрны сьпявак, бас, бацька кампазытара Ігара Стравінскага.

1899 — Андрэй Бурдзейка, гісторык права ў ВКЛ, ахвяра сталінізму.

1908 — Уладзімер Галубовіч, беларускі і польскі археоляг.

1925 — Янка Сурвіла, грамадзкі дзяяч на эміграцыі, у 1958–1965 арганізатар і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў Гішпанскага радыё.

Янка Сурвіла за падрыхтоўкай беларускай праграмы на нацыянальным радыё Гішпаніі, 1958

1928 — Гаўрыла Вашчанка, жывапісец, народны мастак Беларусі.

Гаўрыла Вашчанка

1934 — Юры Візбар, савецкі кінаактор, журналіст, бард, адзін з пачынальнікаў савецкай аўтарскай песьні.

Юры Візбар


1939 — Валеры Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Валеры Раеўскі

1963 — Сяргей Кавалёў, драматург і літаратуразнаўца.

У памяці

1964 — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст, вязень ГУЛАГу, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.

Першыя журналісты Беларускай службы Радыё Свабода: (зьлева направа) Сымон Кабыш, Пётра Сыч, Лявон Карась, Вінцэнт Жук-Грышкевіч

2008 — Мацей Смаршчок, доктар мэдыцыны, паэт, культурны і грамадзкі дзяяч.