18 чэрвеня. Чытаньне-містэрыя новай п’есы Васіля Дранько-Майсюка «Васіль Быкаў і яго д’яблы»
П'еса — пра гісторыю чалавека, які помсьціў Сыстэме за яе жаданьне ператварыць яго ў паслухмянага раба, зазначае аўтар.
Пад музыку Сяргея Пукста выступяць:
- Алена Баярава
- Вольга Каралёнак
- Сяргей Пукст
- Васіль Дранько-Майсюк.
Варшава, ul. Foksal 11. Пачатак а 19-й гадзіне (20-й паводле беларускага часу). Рэгістрацыя тут.
Імпрэзы Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры
Месца правядзеньня: Музэй-лецішча Васіля Быкава (Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62).
19 чэрвеня. «Знаёмы незнаёмы Быкаў»
- 13:00–14:00. Экскурсія па музэі-дачы (знаёмства з пастаяннай экспазыцыяй, дапоўненай рысункамі В. Быкава і экспанатамі з фондаў ДМГБЛ).
- 14:30–16:00. Літаратурныя размовы з наведнікамі на падворку лецішча. Віктарына па загадкавых старонках творчасьці Васіля Быкава.
- 16:00–17:30. Чаяваньне.
Вядоўца — старшая навуковая супрацоўніца І. Князева.
Уваход вольны.
20 чэрвеня. «Ведаць тое, аб чым пішаш»
Прыём наведнікаў, экскурсія-лекцыя, прысьвечаная пачатку творчага шляху і першым спробам пяра Васіля Быкава на прыкладзе апавяданьняў і аповесьцяў 1950–1960-х гг.
Уваход па квітках.
21 чэрвеня. «Шумныя бярозы»
14:00–17:30 Літаратурна-мастацкі пленэр з удзелам наведнікаў музэю: бліц-лекцыя па тэорыі літаратуры, чытаньне мастацкага эсэ Ірыны Князевай «Аўтамабіль, час і Васіль Быкаў», літаратурныя гульні, напісаньне ўдзельнікамі пленэру невялікіх уласных мастацкіх твораў, стварэньне ілюстрацый да іх.
Пленэр праводзяць рэдактарка аддзелу прозы часопіса «Нёман» Тацяна Дашкевіч і старшая навуковая супрацоўніца ДМГБЛ Ірына Князева.
Уваход па квітках.
22 чэрвеня. «Васільковы пленэр»
14:00–18:00. Росьпіс торбаў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму «Выяўленьне вобразаў В. Быкава праз інсытнае мастацтва».
Праводзіць Ірына Князева.
Кошт — 30 руб. Запіс па тэл. +375 (29) 811-21-85.
19 чэрвеня. Прэзэнтацыя юбілейнай кнігі пра Васіля Быкава ў Празе
Асьветніцкая суполка «Скарына» і Нацыянальная бібліятэка Чэскай Рэспублікі запрашаюць на адкрыцьцё выставы і юбілейную сустрэчу з нагоды 100-гадовага юбілею нараджэньня Васіля Быкава. Пачатак а 16-й гадзіне (17:00 паводле беларускага часу).
Месца правядзеньня: Klementinum 190, Прага, Národní knihovna ČŘ, 1-ы паверх (выставачная заля).
Пачатак а 16-й гадзіне (17:00 беларускага часу).
19 чэрвеня. Лекцыя і дыскусія: «Доўгая дарога дамоў. Васіль Быкаў і Беларусь»
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня пісьменьніка. Выступоўца: паэт Андрэй Хадановіч.
Месца правядзеньня: Беларускі моладзевы хаб (Варшава, ul. Dożynkowa 6A).
Пачатак: 18:30 (19:30 менскага часу). Уваход дармовы.
19 чэрвеня. Выстава кніг Быкава ў Віленскім беларускім музэі, быкаўскія чытаньні
«Адбудуцца вольныя чытаньні фрагмэнтаў з кніг аўтара, чыё сэрца жыло Беларусьсю. Запрашаем усіх ахвочых прачытаць свае ўлюбёныя старонкі зь яго твораў уголас і (ці) паслухаць іх у выкананьні іншых чытачоў і чытачак. І, вядома ж, з радасьцю прапануем вам пазычыць кнігу вялікага беларускага пісьменьніка на добрае чытаньне дома!» — напісалі арганізатары.
Месца правядзеньня: «Чытальня», Беларускі музэй у Вільні, адрас: Vilniaus g. 20.
Час: 17:00–20:00 (18:00–21:00 менскага часу).
23 чэрвеня. Імпрэза ў Варшаве памяці Васіля Быкава
Чытаньне ўрыўкаў з твораў пісьменьніка, лекцыі пра творчасьць Васіля Быкава, успаміны сяброў і сучасьнікаў, спэктакль «Суд Сумленьня».
Выступоўцы: Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк, Зьміцер Бартосік і інш.
Месца правядзеньня: Беларускі дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).
Пачатак 14:00 (15:00 беларускага часу). Уваход дармовы.
23 чэрвеня. Сустрэча з Уладзімерам Арловым
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які добра асабіста ведаў Быкава, правядзе экскурсію па творчым сьвеце беларускага клясыка.
У праграме:
- Новыя факты, а таксама нечаканыя ракурсы жыцьця і творчасьці Васіля Быкава;
- Жывы голас народнага пісьменьніка Беларусі;
- Быкаў як мастак;
- Прэзэнтацыя новай кнігі Быкава «Бліндаж» з удзелам выдаўца, кіраўніка фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка;
- Фрагмэнты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава прачытае старшыня Беларускага ПЭНа Тацяна Нядбай;
- Кніжны кірмаш з навінкамі беларускай літаратуры.
Месца правядзеньня: Цэнтар беларускай салідарнасьці, Oleandrów 6/2, Варшава.
Пачатак: 17:00 (18:00 беларускага часу). Уваход дармовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Наш Быкаў». Сяргей Абламейка: «Крыніца яго творчай сілы — беларуская народная прыстойнасьць»«Наш Быкаў». Аляксандар Мілінкевіч: «Ён і ягоная бескампрамісная праўда назаўсёды з тымі, хто адстойвае сваю годнасьць»«Наш Быкаў». Ганна Сурмач: «Без Васіля Быкава І зьезд беларусаў сьвету прайшоў бы зусім інакш»«Наш Быкаў». Алеся Сёмуха-Грынбэрг: «Я трохі пабойвалася ягоных пэсымізму і тугі»Мёртвым не баліць. Як у Беларусі ўшанаваная памяць пра Васіля Быкава«Наш Быкаў». Валянціна Трыгубовіч: «Ягоныя кнігі засталіся са мною. Хоць іх цяжка чытаць. Балюча»«Наш Быкаў». Сяргей Дубавец: Як Васіль Быкаў «шаблячкай махаў»«Наш Быкаў». Сяргей Навумчык: «Быкаў апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак»«Наш Быкаў». Уладзімер Някляеў: «Ня кожнаму ўдавалася так завяршыць свой шлях»«Наш Быкаў». Аляксандар Лукашук: «Быкаў — самы вялікі чалавек, якога я сустракаў»