16 чэрвеня ў краіне пачаліся вучэньні сапэраў.
Інжынэрныя войскі краінаў СНД пачалі адпрацоўваць у Беларусі сумеснае гуманітарнае разьмінаваньне. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
«Цягам збору будуць праведзены комплексныя тактыка-спэцыяльныя заняткі па парадку выкананьня задач сумесным інжынэрным падразьдзелам гуманітарнага разьмінаваньня ўзброеных сілаў дзяржаваў-удзельніц СНД», — гаворыцца ў паведамленьні.
Збор будзе праходзіць з 16 па 21 чэрвеня на базе супрацьміннага цэнтру Ўзброеных сілаў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Танкі на Польшчу зь Беларусі ня пойдуць — паляцяць ядзерныя ракеты». Як беларусаў адвучваюць ад страху перад вайнойГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расея і Беларусь пачалі другі этап вучэньняў. Адпрацоўваюць прымяненьне ядзернай зброі