Прызначылі першае пасяджэньне новай Каардынацыйнай рады

Пасяджэньне Каардынацыйнай рады другога скліканьня, архіўнае фота

Першае агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады другога і трэцяга скліканьняў пройдзе ойнайн 12 чэрвеня ў 19:00 па Менску.

Як паведаміў тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады, гэта будзе адкрытае пасяджэньне з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай.

У парадку дня агульнага пасяджэньня:

  • Абвяшчэньне рэглямэнту пасяджэньня. Выступіць Андрэй Ягораў, сьпікер Каардынацыйнай рады 2-га складу.
  • Вітальнае словы Сьвятланы Ціханоўскай, пытаньні і адказы.
  • Прадстаўленьне Статуту (Рэглямэнту) Каардынацыйнай рады і парадку працы Каардынацыйнай рады.
  • Абмеркаваньне актуальнай сытуацыі дэмакратычных сілаў Беларусі і задачы Каардынацыйнай рады бліжэйшага пэрыяду.
  • Выступы лідэраў выбарчых суб’ектаў (да 5 хвілінаў).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Выбаркам Каардынацыйнай рады зацьвердзіў канчатковыя вынікі галасаваньня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Выбары новага кіраўніцтва, візавыя пытаньні. Што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады будуць рабіць далей