«У гэтых раёнах пасьля ўдараў украінскіх ракетнікаў зафіксавалі тэрміновае спыненьне работы радараў комплексаў С-300/С-400. Апроч гэтага, адзначаецца далейшая дэтанацыя ва ўсіх трох раёнах стартавых пазыцый зэнітных ракетных дывізіёнаў Расейскай Фэдэрацыі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ўкраінскага Генштабу.
Паводле ўкраінскага боку, супрацьпаветраныя сродкі Расеі не змаглі перахапіць ніводную з запушчаных ракет.
У Міністэрстве абароны Расеі пра начны ўдар па Крыме нічога не паведамляюць. Сьцьвярджаюць, што супрацьпаветраныя сілы Расеі перахапілі некалькі бесьпілётнікаў над Белгарадзкай і Бранскай вобласьцямі.
Мясцовыя ўлады не паведамляюць аб якіх-небудзь разбурэньнях і пацярпелых.
У апошнія некалькі тыдняў Украіна спрабавала дабіцца ад сваіх партнэраў дазволу на выкарыстаньне перададзенай ёй зброі па расейскіх войсках на тэрыторыі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Данія, Фінляндыя і Канада дазволілі Ўкраіне ўжываць іх зброю для ўдараў па Расеі. Якія яшчэ краіны зрабілі гэтаРаней 13 краін паведамілі аб магчымасьці выкарыстоўваць іхную зброю для ўдараў па Расеі. Сярод іх — Вялікая Брытанія, Польшча, Швэцыя, Францыя, Канада, Чэхія, Нідэрлянды, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Нарвэгія і Данія.
31 траўня стала вядома, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн таксама негалосна дазволіў Украіне выкарыстоўваць амэрыканскую зброю для ўдараў па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Расеі, але толькі на мяжы з Харкаўскай вобласьцю, дзе расейскія войскі вядуць наступ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Байдэн часткова адмяніў забарону на выкарыстаньне Ўкраінай зброі ЗША для нанясеньня ўдараў унутры Расеі
У той жа дзень афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфан Гэбэштрайт заявіў, што Ўкраіна можа выкарыстоўваць перададзеную ёй зброю па расейскіх аб’ектах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Урад Нямеччыны дазволіў Украіне выкарыстоўваць нямецкую зброю па расейскіх аб’ектах