Глядзіце размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты інтэрвію
- Пра судзьдзю Томаша Шмыта мы пакуль ведаем тое, што ён быў фігурантам вядомага ў Польшчы скандалу два гады таму. Ён быў у групе судзьдзяў, прыхільных да тагачаснай кіруючай партыі «Права і справядлівасьць», якія арганізавалі сетку інтэрнэт-троляў. Яны абвінавачвалі ў розных рэчах тых судзьдзяў, якія былі нязгодныя з адміністрацыйнай і судовай рэформай, якую ладзіў тагачасны ўрад.
- Мы можам здагадвацца, што сёньняшнія падзеі — гэта наступствы апэрацыі беларускіх спэцслужбаў. Я лічу, што яны пачалі яе ўжо даўно. Ня ведаю, ці злавілі судзьдзю Шмыта на нечым, ці гэта былі грошы, ці нейкія ягоныя амбіцыі, прэтэнзіі да Польшчы.
- Гэта ня быў судзьдзя высокага ўзроўню, але ён меў доступ да сакрэтнай інфармацыі. Я даведаўся, што ў хуткім часе Шмыт меўся весьці ў судзе справы, зьвязаныя з польскімі спэцслужбамі і абаронай інфармацыі. Калі не памыляюся, на 16 траўня ў яго была заплянаваная першая такая справа. Да таго ж ён меў доступ да розных судовых базаў дадзеных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польскі судзьдзя ў Менску папрасіў абароны ў беларускіх уладаў. Кіраўнік МЗС Польшчы: «Я ў шоку»- Незалежна ад ягонай матывацыі, судзьдзю Шмыта можна назваць здраднікам. Цяпер мы ўжо жывём у рэаліях «халоднай вайны». Рэжым у Беларусі можа называць здраднікамі тых людзей, якія зьбеглі на Захад, хоць беларускі народ можа лічыць інакш. Але калі мы ўпэўненыя ў сваіх каштоўнасьцях, дык нельга параўноўваць з гэтым пераход на аўтарытарны бок, які вядзе вайну ва Ўкраіне.
- Для Польшчы расколы ў залежнасьці ад палітычных прыхільнасьцяў — рэч тыповая. Але ў гэтай сытуацыі спрэчкі хутчэй будуць не пра сам учынак судзьдзі Шмыта. Думаю, што цяперашні ўрад будзе казаць: «Паглядзіце, гэта ж прыхільнікі ранейшай улады!» А прыхільнікі былога ўраду партыі «Права і справядлівасьць» будуць казаць, што гэта не яны вінаватыя, што гэта адзінкавы выпадак.
- Польскі салдат Эміль Чэчка, які ў 2021 годзе зьбег у Беларусь і казаў рэчы, падобныя да тых, што цяпер кажа судзьдзя Шмыт, празь некалькі месяцаў, у сакавіку 2022 году, скончыў самагубствам у Менску. Ёсьць шмат пытаньняў пра тое, як ягоны лёс скончыўся насамрэч.
- Пакуль што Шмыт вельмі важны для беларускіх спэцслужбаў. Думаю, што цяпер ён будзе выступаць на сэрыі прэс-канфэрэнцый, будзе зоркай беларускай і, магчыма, расейскай тэлевізіі. Калі ён перастане быць карысным, дык ягоны сьвет, хутчэй за ўсё, стане абмежаваны адным горадам у Беларусі. Ён будзе пад поўным кантролем беларускіх спэцслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Горадні зьявіўся праезд імя польскага дэзэртыра Чэчкі, які папрасіў у Беларусі прытулку, а потым загінуў«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Your browser doesn’t support HTML5
«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.