Расьсьледаваньне «Белсат» і BelPol: у Расеі будуюць новую рэзыдэнцыю Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у Краснай Паляне каля Сочы, люты 2021

«Белсат» і BelPol у супольным расьсьледаваньні паведамляюць, што ў Краснай Паляне каля расейскага гораду Сочы будуюць новую рэзыдэнцыю для Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле расьсьледнікаў, на зямельным участку, які раней належаў Беларусі, рэзыдэнцыю ад 2022 году будуе прыватная расейская фірма, зьвязаная з даўнім паплечнікам Лукашэнкі Віктарам Шэйманам.

Кошт праекту ацэньваюць у 50 мільёнаў даляраў, а рынкавы кошт зямельнага ўчастку каля 100 мільёнаў даляраў. Пры гэтым паводле дамовы, якую атрымалі расьсьледнікі, участак прадалі расейскай фірме на загад Лукашэнкі па цане прыблізна ў 20 разоў ніжэйшай за рынкавую.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве яшчэ адной рэзыдэнцыі Лукашэнкі — на Менскім моры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сочы падалі пазоў супраць санаторыю «Беларусь» — ён 12 гадоў не плаціў за электрычнасьць