«Пра тытулы і культ асобы Лукашэнкі». Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Каляж: Аляксандар Лукашэнка, Валер Карбалевіч

24-25 красавіка ў Менску прайшоў «Усебеларускі народны сход». Лукашэнка быў абраны ягоным старшынём. Ён падводзіў вынікі свайго 30-гадовага кіраваньня і слухаў хваласьпеў дэлегатаў, якога беларусы ня чулі за ўсе мінулыя 30 гадоў. Палітычны аглядальнік Свабода Валер Карбалевіч — пра атмасфэру і рашэньні сходу.