Лукашэнку вылучылі кандыдатам на пасаду старшыні УНС, намесьнікам прапаноўваюць Косінца

Усебеларускі народны сход

Стала вядома, хто можа ўзначаліць новы орган улады.

Аляксандра Лукашэнку высунулі на пасаду старшыні Ўсебеларускага народнага сходу. Гэта афіцыйна абвясьцілі падчас сходу 24 красавіка.

Таксама стала вядома, хто прапанаваны кандыдатам на пасаду намесьніка старшыні — гэта Аляксандар Косінец, які раней, сярод іншага, быў старшынём Віцебскага аблвыканкаму і памочнікам Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятарку закону пра УНС прызначылі судзьдзёй Канстытуцыйнага суду Беларусі. Яна пад санкцыямі 35 краін
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зьбіраецца «Ўсебеларускі народны сход». Што ён можа зрабіць у тэорыі і на практыцы