Пачалося фармаваньне сьпісаў на выбарах у Каардынацыйную раду

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне Каардынацыйнай рады, жнівень 2023

Каардынацыйная рада абвясьціла пра пачатак новага этапу ў выбарчай кампаніі для фармаваньня свайго новага складу.

Гаворка ідзе пра фармаваньне сьпісаў выбарчых суб’ектаў і іх вэрыфікацыю. Адзначаецца, што, згодна з працэдурай, лідэры сьпісу павінны запоўніць форму падачы заяўкі. На працягу 48 гадзін людзі, уключаныя ў сьпісы, павінны будуць пакінуць свае зьвесткі ў вэрыфікацыйнай форме. Пасьля гэтага сьпіс перададуць у выбарчую камісію.

Сьпісы будуць падаваць з 15 па 22 красавіка.

Потым выбарчая камісія, у склад якой увайшлі юрысты Андрэй Атаманчук, Дзьмітры Лазавік і Альвіна Мінгазава, тэоляг-рэлігіязнаўца Яраслаў Бекіш і журналістка Алена Прыходзька, прыме рашэньне аб допуску спісу да галасаваньня.

Агітацыя на выбарах зойме адзін месяц — з 25 красавіка па 25 траўня.

Самі выбары ў Каардынацыйную раду плянуюць правесьці 25–27 траўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У склад выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады ўвайшлі тры юрысты, журналістка і тэоляг
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каардынацыйная рада апублікавала графік сваёй выбарчай кампаніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Правядзеньне выбараў не падрыхтавана». Офіс Ціханоўскай і АПК раскрытыкавалі выбары ў Каардынацыйную раду