У Швайцарыі адбыўся пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага. ФОТА

Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

Эўрапейскія праваабаронцы выступілі за неадкладнае вызваленьне свайго беларускага калегі — палітычнага зьняволенага.

Эўрапейскія праваабаронцы правялі ў Швайцарыі пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязьняў.

Фатаздымкі з акцыі апублікавала арганізацыя Libereco.

Пікет з патрабаваньнем вызваліць беларускіх палітвязьняў

Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ў Швайцарыі

61-гадовы палітзьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобэлеўскі ляўрэат за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязьня Натальля Пінчук расказала Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камэры, нягледзячы на свае хранічныя захворваньні.

Цяперашні адрас Алеся Бяляцкага: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка Алеся Бяляцкага паведаміла пра пагаршэньне ягонага здароўя ў турме
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 80 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю за вызваленьне Алеся Бяляцкага, які ўжо 1000 дзён знаходзіцца за кратамі