Ужо сёньня: Дзень нараджэньня заснавальніка БелаПАН, журналіста і паэта Алеся Ліпая

Алесь Ліпай выступае на сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР, Менск, 25 сакавіка 2018 году.

Падзеі 9 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1865 — завяршэньне грамадзянскай вайны ў ЗША, капітуляцыя арміі Поўдня пры Апатамаксе.

1932 — скончыўся Барысаўскі галодны бунт, антысавецкі выступ працоўных Барысава.

1940 — уварваньне нацысцкай Нямеччыны ў Нарвэгію і Данію.

1946 — у нямецкім Міхельсдорфе па ініцыятыве Натальлі Арсеньневай і Юркі Віцьбіча створанае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».

1970 — стыхійныя хваляваньні ў Менску на месцы забойства гіпі Вячаслава Максакава (07.04.1970) на вул. Энгельса. Удзел у акцыі ўзяло ад 100 да 400 чалавек.

1989 — разгон дэманстрацыі ў Тбілісі, які суправаджаўся забойствам маніфэстантаў.

1991 — Грузія абвясьціла незалежнасьць.

2003 — войскі міжнароднай кааліцыі, кіраванай ЗША, занялі Багдад.

Зрынаньне статуі Садама Хусэйна. Багдад, 9 красавіка 2003

У гэты дзень нарадзіліся

1802 — Эліяс Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла-фінскі эпас «Калевала».

1821 — Шарль Бадлер, францускі паэт.

Шарль Бадлер

1910 — Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага антынацысцкага падпольля падчас Другой усясьветнай вайны.

1934 — Леанід Асядоўскі, беларускі мастак.

1939 — Барыс Родзіч, удзельнік адраджэнскага руху канца 1980-х і пачатку 1990-х.

1966 — Алесь Ліпай, беларускі журналіст і паэт, заснавальнік агенцтва навінаў БелаПАН.

У памяці

1553 — Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік-гуманіст.

1626 — Фрэнсіс Бэкан, ангельскі філёзаф.

Фрэнсіс Бэкан

1802 — Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1831 — у Сьніпішках (Вільня) расейцамі расстраляны Гіпаліт Лабаноўскі, віленскі земскі судзьдзя, кіраўнік аддзелу паўстанцаў.

1959 — Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык, ссыльны на Калыме.

1986 — Аляксей Кулакоўскi, пісьменьнік.

1999 — Апалёнія Пяткун, сястра Ордэну эўхарыстак, сьведка Росіцкай трагедыі, па вайне падпольна працягвала служэньне.

2012 — Арына Вячорка, беларускі грамадзкі дзеяч, навуковец, пэдагог.

Арына Вячорка

2016 — Зьміцер Саўка, беларускі мовазнаўца, адзін з аўтараў нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу.

Зьміцер Саўка

2020 — Анджэй Струміла, мастак, скульптар, пісьменьнік.