У Беларусі сёньня некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак, 14 чалавек у шпіталі

Пасажыра ў маршрутцы, ілюстрацыйнае фота

ДТЗ з удзелам маршрутнай таксоўкі і яшчэ трох машын адбылося ў Менску на вуліцы Гінтаўта ўдзень 6 красавіка, паведамляе Telegram-канал «Міліцыя Менска».

50-гадовы кіроўца маршруткі ня даў рады з кіраваньнем і наехаў на прыпаркаваныя Renault, Volkswagen і Mercedes. У выніку ўдару адзін з аўтамабіляў па інэрцыі выехаў па-за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з дрэвам, а іншая машына ўрэзалася ў асьвятляльную мачту.

Пецярых пасажыраў маршруткі даставілі ў шпіталь для абсьледаваньня.


Сёньня таксама ў аварыі пацярпелі 10 пасажыраў маршрутнай таксоўкі ў Мастоўскім раёне. Там 41-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з трактарам. Дзевяць чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў шпіталі, у іх «закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы канцавін, носа, а таксама ўдары».

  • У Беларусі штогодадбываецца ад 7000 да 8000 ДТЗ, пры гэтым за год гінуць 1,5-2 тыс. чалавек, некалькі тысяч атрымліваюць траўмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перавозчык маршруткі, якая трапіла ў аварыю ў Віцебскім раёне, не застрахаваў адказнасьці перад пасажырамі. ДАІ праводзіць праверкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аварыя з маршруткай пад Смалявічамі: у суд накіравалі справу супраць яшчэ аднаго чалавека