Расейскае войска абстраляла ДнепраГЭС, станцыя выведзеная са строю. Відэа

ДнепраГЭС пасьля расейскага ракетнага ўдару

Адным з аб’ектаў расейскіх авіяўдараў 22 сакавіка стала Дняпроўская гідраэлектрастанцыя.

Ёсьць загінулы ў выніку гэтага нападу, генпракуратура Ўкраіны не прыводзіць падрабязнасьцяў. У ведамстве заявілі, што станцыя выведзеная са строю, па ГЭС запусьцілі восем расейскіх ракет.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла масіраваны ракетны ўдар па энэргааб’ектах Украіны. ФОТА