Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Брусэль возьме ўдзел у працы групы Ўсходняга партнэрства «Эўранэст», у якую ўваходзяць каля 30 удзельнікаў зь Беларусі.
З 19 сакавіка пачаўся працоўны візыт кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай у Брусэль.
У праграме Ціханоўскай — удзел у 11-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі «Эўранэст», выступ на яе асноўнай панэльнай дыскусіі, двухбаковыя працоўныя сустрэчы і іншае.
Акрамя таго, Сьвятлана Ціханоўская:
- выступіць на форуме ALDE, прысьвечаным тэмам абароны, энэргетычнай бясьпекі і ўмацаваньня дэмакратыі;
- адкрые выставу пра беларускага праваабаронцу, палітвязьня, нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага «Я не баюся, няхай яны баяцца!»;
- наведае спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру «Postchildhood», і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рада Эўразьвязу абмеркавала парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і заявіла пра новыя захады ў падтрымку апазыцыіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У ААН даслалі ліст з заклікам падтрымаць падаўжэньне паўнамоцтваў спэцыяльнага дакладчыка аб Беларусі