Экс-прэзыдэнт Украіны Парашэнка сустрэўся зь Ціханоўскай і падзякаваў беларусам за абарону Ўкраіны

Першая сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і Пятра Парашэнкі адбылася ў лістападзе 2022 году

«Удзячны беларусам, якія са зброяй у руках сёньня абараняюць Украіну. Упэўнены, што наша перамога адкрые дзьверы для шматлікіх новых і доўгачаканых перамог», — сказаў Пятро Парашэнка

Экс-прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Бухарэсьце (Румынія), дзе праходзіў зьезд Эўрапейскай народнай партыі, правёў сустрэчу са Сьвятланай Ціханоўскай.

Пятро Парашэнка разьмясьціў фота, на якім побач зь ім знаходзіцца Сьвятлана Ціханоўская, і падпісаў яго наступным чынам:

«Удзячны беларусам, якія са зброяй у руках сёньня абараняюць Украіну. Упэўнены, што наша перамога адкрые дзьверы для шматлікіх новых і доўгачаканых перамог у цэлым рэгіёне. Пра гэта і ня толькі гаварылі са Сьвятланай Ціханоўскай».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала са старшынёй Эўракамісіі праблемы легалізацыі беларусаў у Эўразьвязе

7 сакавіка дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсьце з старшынёй Эўрапейскай камісіі Урзуляй фон дэр Ляен, а таксама з прадстаўнікамі Эстоніі, Харватыі, Румыніі, Італіі й Грэцыі.