Ужо сёньня: дзень народзінаў Міхала Дубянецкага і Лявона Баршчэўскага

Лявон Баршчэўскі. Архіўнае фота.

Падзеі 4 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1917 — загадам цывільнага камэнданта Менску быў створаны гарадзкі аддзел Усерасейскага земскага саюзу па ахове парадку. Афіцыйна лічыцца, што з гэтай даты пачала свой адлік гісторыя беларускай міліцыі. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.

1837 — Чыкага, што ў штаце Ілінойс, атрымаў статус гораду.

1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва» — тыднёвік беларусаў у Польшчы.

1990 — адбыўся першы тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР XII скліканьня.

У гэты дзень нарадзіліся

1634Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзеяч, пакараны сьмерцю за атэізм.

1678Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

Антоніё Вівальдзі

1927 Міхал Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ «Адраджэньне».

Міхал Дубянецкі чытае «Вячэрні Мінск». Сярэдзіна 1980-х гг. Фота з архіву сям’і

1958Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня.

Лявон Баршчэўскі

У памяці

1812Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзеяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.

1852Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік украінскага паходжаньня.

Мікалай Гогаль, літагравюра 1834 г.

1892 Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

2005 Карлас Шэрман, беларускі літаратар і праваабаронца.

Тацяна Процька, Карлас Шэрман, Уладзімер Кармілкін на пасяджэньні Беларускага Хэльсынскага камітэту, 1995

2011 Тацяна Зіненка, паэтка.