Эўрапейскі суд пакінуў у сіле санкцыі супраць «Гродна Азота» і «Хімвалакна»

«Гродна Азот». Архіўнае фота

Раней прадпрыемства «Гродна Азот» і ягоная філія «Гродна Хімвалакно» зьвярнуліся ў Эўрапейскі суд з патрабаваньнем адмяніць санкцыі. Аднак суд пазоў не падтрымаў і пакінуў абмежаваньні ў сіле.

Прадпрыемства «Гродна Азот» і ягоная філія «Гродна Хімвалакно» зьвярнуліся 2 сакавіка 2022 году з пазовам у Эўрапейскі суд. Яны патрабавалі адмяніць санкцыі, але суд пазоў не падтрымаў і 21 лютага пакінуў санкцыі ў сіле.

Цяпер прадпрыемствы мусяць аплаціць судовыя выдаткі.

  • Уводзячы санкцыі, Рада ЭЗ абгрунтавала такі крок тым, што прадпрыемствы зьяўляюцца «крыніцай значных даходаў для рэжыму Лукашэнкі» і такім чынам падтрымліваюць рэжым. ЭЗ таксама лічыць, што «Гродна Азот» нясе адказнасьць за рэпрэсіі і супраць грамадзянскай супольнасьці, бо на заводзе звальнялі і запалохвалі супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і страйку.
  • Раней зьняць санкцыі праз суд спрабавалі МАЗ, БелАЗ, «Дана Астра», дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, рэктары ВНУ, бізнэсмэн Аляксандар Шакуцін і намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Посьпеху ніхто зь іх не дабіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гродна Азот» у абыход санкцый пастаўляе карбамід на рынкі Чэхіі і Польшчы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывісту прафсаюзу з «Гродна Азоту» Максіму Сеніку прысудзілі 4 гады калёніі