Дакумэнтальны фільм «Радзіма» беларускіх рэжысэраў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча атрымаў узнагароду Cinema for peace 2024 у Бэрліне, піша тэлеграм-канал «Сьвяты Белавуд».
Фільм «Радзіма» дасьледуе сыстэму ўлады ў Беларусі праз практыкі гвалту ў войску і на пратэстах 2020 году.
Праект атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фэстывалях і прэміях у Эўропе.
Летась фільм беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна «Сьмеласць» на гэтым жа фэстывалі атрымаў прэмію Best Political film.
- Cinema for Peace – некамэрцыйная арганізацыя, заснаваная прадусарам Якам Бізілем у 2002 годзе ў Бэрліне ў адказ на тэрарыстычныя атакі 11 верасьня 2001 году. Яна зьяўляецца філянтрапічнай асацыяцыяй, якая прапануе плятформу для гуманітарных праектаў і кінэматаграфістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кніга Зьмітра Саўкі пра фанэтычна-графічную адаптацыю запазычаньняў атрымала ўзнагароду імя Мялета СматрыцкагаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кастусёў, Казлоў і Ціханоўская атрымалі прэмію Буша — Тэтчар «За свабоду»