Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў Нямеччыне на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне, сёньня асабіста сустрэлася з жонкай Аляксея Навальнага Юліяй і выказала ёй свае шчырыя спачуваньні з нагоды сьмерці ў зьняволеньні яе мужа.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай.
Сустрэча прайшла ў закрытым фармаце.
Сёньня стала вядома. што лідэр расейскай апазыцыі Аляксей Навальны раптоўна памёр у калёніі ва ўзросьце 47 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Навальнага ў калёніі. Што вядома цяперГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Навальнага забіў пуцінскі рэжым». Рэакцыі беларускіх палітыкаў і праваабаронцаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму». Расейскі аналітык Марозаў пра гібель НавальнагаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Галгофа Аляксея Навальнага