У Менску затрымалі кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя», які хацеў ушанаваць памяць Навальнага

Дзьмітры Кучук

У Менску затрыманы кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук.

Ён зьбіраўся ўскласьці кветкі каля расейскай амбасады ў Менску — ушанаваць памяць расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Пра гэта паведамляе Эўрарадыё.

Кучук пасьпеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП. Вядома, што пасьля затрыманьня яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Былога старшыню ліквідаванай партыі «Зялёныя», які хацеў удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, нават не зарэгістравалі

Падчас сёлетніх выбараў Кучук спрабаваў зарэгістраваць ініцыятыўную групу па збору подпісаў за яго кандыдатуру ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, аднак у рэгістрацыі было адмоўлена.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Навальнага ў калёніі. Што вядома цяпер

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Навальнага забіў пуцінскі рэжым». Рэакцыі беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў