Ужо сёньня: дзень памяці Алаізы Пашкевіч; пачатак «антыдармаедзкіх» пратэстаў у Беларусі

Алаіза Пашкевіч (Цётка)

Падзеі 17 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

17 лютага 1916 году памерла Алаіза Пашкевіч (Цётка) — беларуская паэтка, адна са стваральніц Беларускай сацыялістычнай Грамады.

Таксама ў гэты дзень

1387 — створанае каталіцкае Віленскае біскупства

1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі.

1943 — нацысты спалілі жыхароў вёскі Росіца.

Сьвятая імша ў памяць спаленых жыхароў вёсцы Росіца, люты 2014

1947 — радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» пачала вяшчаньне на расейскай мове на СССР.

1954 — Крым стаў часткай Украінскай ССР.

1979 — пачатак кітайска-віетнамскай вайны.

2008 — Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.

2017 — пачатак «антыдармаедзкіх» пратэстаў у Беларусі, у Менску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 аб «дармаедах».

Марш абураных беларусаў, Менск, 17 лютага 2017

У гэты дзень нарадзіліся

1806 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг.

1837 — Канстанцін Ельскі, біёляг, географ, геоляг і падарожнік.

1910 — Хведар Ільляшэвіч, паэт, празаік, гісторык.

1928 — Уладзімер Дамашэвіч, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Уладзімер Дамашэвіч

1952 — Уладзімер Крываблоцкі, мастак.

1952 — Леанід Калядзінскі, археоляг.

1955 — Уладзімер Вішнеўскі, мастак-графік.

1968 — Алесь Белы, гісторык і культуроляг

У памяці

440 — Мэсроп Маштоц, армянскі навуковец-манах, асьветнік, стваральнік армянскага альфабэту.

1600 — Джардана Бруна, італьянскі філёзаф і навуковец, спалены ў Рыме.

1673 — Мальер (Жан Батыст Паклен), францускі драматург, актор.

Мальер (Жан Батыст Паклен)

1856 — Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт, публіцыст і літаратурны крытык.

1938 — Міхась Багун, паэт і празаік, ахвяра сталінізму (загінуў у турме).

1943 — Антоні Ляшчэвіч, сьвятар-марыянін у вёсцы Росіца (расстраляны нацыстамі).