«Я, ня ўтойваючы, скажу, што за мінулы год мы завялі ва Ўзброеных сілах тры крымінальныя справы па фактах парушэньня статутных правілаў узаемаадносінаў. Але гэтыя парушэньні не зьвязаныя з глумленьнем ці нейкімі зьдзекамі», — сказаў ён.
Леанід Касінскі прызнаў, што праблему дзедаўшчыны ў беларускім войску пакуль ня вырашылі.
«Якая б добрая сытуацыя з гэтай праблемай (дзедаўшчынай. — Рэд.) ні была ў войску, я ніколі не скажу, што мы яе вырашылі, — сказаў Касінскі і параўнаў вайсковую дысцыпліну зь яздой на ровары ўгару: «Пакуль ты круціш пэдалі — ты едзеш, як толькі спыніўся, — ты пакаціўся ў адваротны бок».
Ён панаракаў, што заканадаўства, якое рэглямэнтуе вайсковую дысцыпліну, «можа быць, і састарэла, і ўжо трэба нешта мяняць», бо яно «вельмі жорсткае».
«Таму што мы даём ацэнку нават самым малым фактам парушэньня гэтых статутных правілаў узаемаадносінаў. І вось гэтыя вось тры выпадкі, якія ў нас былі летась, гэта міжасобасныя канфлікты», — адзначыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Малайчына!» — бацька сяржанта, пасаджанага на «губу» за мабільнік, расказвае пра ўчынак сына ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У завядзеньні справы адмовіць». СК пра сьмерць салдата, якога знайшлі павешаным падчас працэсу Коржыча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля войска — у калёнію. Горадзенскіх памежнікаў асудзілі за дзедаўшчыну