Эўрадэпутатка Тацяна Жданок дзесяцігодзьдзямі адкрыта выступала за Маскву як з Рыгі, так і са Страсбургу. Выданьне The Insider атрымаў доказы, што Жданок працавала на Пятую службу ФСБ, падпарадкоўваючыся двум розным кіраўнікам як мінімум з 2004 па 2017 год.
Расьследаваньне правялі The Insider, эстонскае інтэрнэт-выданьне Delfi Estonia, латвійскі цэнтар журналісцкіх расьсьледаваньняў Re:Baltica і швэдзкая газэта Expressen. Электронныя лісты Жданок і двум выкрытым расейскім супрацоўнікам спэцслужбаў зьмяшчаюць дакладныя падрабязныя справаздачы Жданок яе кіраўнікам, апісваюць яе працу ў якасьці эўрапейскага заканадаўца, яна павінна была займацца выхаваньнем пракрамлёўскіх настрояў у Балтыйскім рэгіёне.
Іншае ліставаньне прадугледжвае арганізацыю фізычных сустрэч у Маскве ці Брусэлі паміж Жданок і яе расейскім куратарам, а таксама запыты аб фінансаваньні з расейскіх крыніц для забесьпячэньня яе палітычнай дзейнасьці ў Латвіі і Эўрапейскім парлямэнце. Прынамсі аднойчы яна прасіла грошы на арганізацыю мітынгу ў гонар перамогі Чырвонай Арміі ў Другой усясьветнай вайне.
У электронным адказе The Insider Жданок заявіла: «Я не магу лічыць гэты тэкст пытаньнямі для сябе, бо ён заснаваны на інфармацыі, якой вы нібыта валодаеце, але якую паводле азначэньня не павінны мець».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пранк КДБ»: Belpol і мэдыяэкспэрт раяць, як ня даць спэцслужбам скарыстаць сябеThe Insider пацьвердзіў, што двое задакумэнтаваных кіраўнікоў дэпутаткі былі афіцэрамі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі (ФСБ), правапераемніка КДБ савецкіх часоў. Згодна з электроннымі лістамі, яе першым куратарам быў вэтэран ФСБ з цэнтральнага ўпраўленьня Санкт-Пецярбургу Дзьмітрый Гладзей, які працаваў зь ёй прыблізна з 2004 па 2013 год. Пасьля 2013 году Жданок рэгулярна кантактавала зь Сяргеем Бельцюковым, супрацоўнікам ФСБ з 1993 году.
У пачатку жніўня 2007 году агент і куратар спрабавалі знайсьці месца для сустрэчы. Гладзей тады езьдзіў у Казахстан і Беларусь, дзе выдаваў сябе за назіральніка за выбарамі, а Жданок ехала ў Кітай. Урэшце яны дамовіліся сустрэцца ў Маскве, дзе Жданок спынілася на некалькі гадзін пасьля вяртаньня з Азіі. Электронная пошта паказвае, што сустрэча адбылася 1 верасьня 2007 году. Пасьля асабістай размовы Жданок паехала цягніком з Масквы ў Рыгу, а потым у Страсбург, дзе знаходзіцца афіцыйная рэзыдэнцыя Эўрапарлямэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паміж Польшчай і Расеяй шпіёнскі скандал, да якога можа быць датычнай і БеларусьУ 2014 годзе Жданок была ў Крыме, каб быць там «міжнародным назіральнікам» на нелегітымным рэфэрэндуме, які адкрыў шлях да незаконнай анэксіі ўкраінскага паўвострава Расеяй. Праз два гады, у 2016-м, Жданок паехала ў Сырыю, дзе сустракалася зь яе дыктатарам Башарам Асадам. Эўрапарлямэнт тады адмовіўся аплаціць праезд эўрадэпутаткі, бо Асад і яго атачэньне знаходзіліся пад санкцыямі Эўразьвязу. 2 сакавіка 2022 года Жданок была адным з 13 дэпутатаў Эўрапарлямэнту, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі, што асуджае поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Інфармацыя, здабытая з электроннага ліставаньня Жданок, даказвае яе шматлікія і сыстэматычныя кантакты з расейскімі спэцслужбамі і прасоўваньне маскоўскіх інтарэсаў у Эўразьвязе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 2 гадоў турмы. У Польшчы вынесьлі выракі беларусам за шпіянаж на карысьць Расеі