Ужо сёньня: 120 гадоў зь дня нараджэньня Янкі Шутовіча

Альбінас Жукаўскас, Янка Шутовіч, Іонас Каросас, Максім Танк. Вільня, 1938. З фондаў БДАМЛМ.

Падзеі 24 студзеня ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1924 — У Шамані, Францыя, адбылася інаўгурацыя першых зімовых Алімпійскіх гульняў.

1939 — у Менску была заснаваная Дзяржаўная мастацкая галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня

1945 — вызвалілі ўсю тэрыторыю БССР, якой яна была перад нападам нацысцкай Нямеччыны на Савецкі Саюз.

У гэты дзень нарадзіліся

1776 — Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.

1827 — Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі. Перажыў турму, катаргу і ссылку.

1885 — Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр, які ў 1926 годзе зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».

1904 — Янка Шутовіч, літаратуразнаўца, рэдактар часопісаў „Студэнцкая думка“, „Калосьсе“, „Шлях моладзі“, захавальнік віленскага беларускага музэя імя Івана Луцкевіча, вязень ГУЛАГу.

1931 — Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Міхась Мушынскі

У памяці

1897 — Альфрэд Ромэр, мастак.

1911 — Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

1965 — Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Уінстан Чэрчыль

1971 — Уладзімер Уладамірскі, беларускі актор тэатра і кіно.

1996 — Сяргей Бульчык, актор, народны артыст БССР.

2018 — Валер Шыла, беларускі музыкант, саксафаніст, грамадзка-палітычны дзяяч.