18 студзеня Міністэрства абароны паведаміла пра інцыдэнт у адной з вайсковых частак Беларусі: двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя раненьні.
Паводле ведамства, інцыдэнт адбыўся «з прычыны парушэньняў патрабаваньняў бясьпекі пры правядзеньні стрэльбаў».
Нумар часткі, у якой адбыўся інцыдэнт, у ведамстве не ўдакладнілі.
У Мінабароны сьцьвярджаюць, што абодвум вайскоўцам надалі неабходную мэдыцынскую дапамогу і пагрозы іх жыцьцю няма. Іншыя падрабязнасьці здарэньня невядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: У Берасьці застрэліўся 20-гадовы салдат тэрміновай службы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol паведаміў пра чаговую сьмерць беларускага вайскоўца-кантрактніка