Ужо сёньня: 70 год таму ў Беларусі зьліквідавалі пяць вобласьцяў

Маладачанская вобласьць на мапе БССР.

Падзеі ў гісторыі Беларусі і сьвету 8-га студзеня.

Дзень у гісторыі

1919 — Менск абвешчаны сталіцай БССР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарады з «памылкамі» ў назвах: Мінск ці Менск?

1954 — у Беларусі зьліквідавалі вобласьці: Бабруйскую, Баранавіцкую, Палескую з цэнтрам у Мазыры, Пінскую і Полацкую.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беласток ня быў прыярытэтам, у 1945-м палякі хацелі атрымаць Горадню. Гістарычны падкаст-сэрыял

У гэты дзень нарадзіліся

1848 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі фізык, мэдык, біёляг

1911 — Уладзімер Дудзіцкі, беларускі паэт, дзяяч беларускай эміграцыі.​

1924 — Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік.

1936 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі

У памяці

1324 — памёр Марка Полё, італьянскі падарожнік

1337 — памёр Джота, італьянскі мастак

1642 — памёр Галілео Галілей, італьянскі вучоны, вынаходнік

1878 — памёр Мікалай Някрасаў, расейскі паэт і празаік

1896 — памёр Поль Вэрлен, францускі паэт-сымбаліст.

1980 — памёр Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў.

1997 — памерла Аляксандра Саковіч, беларуская эміграцыйная пісьменьніца.