Ужо сёньня: дзень памяці Вінцэнта Гадлеўскага

Вінцэнт Гадлеўскі. Каля 1906 г.

Падзеі 24 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

24 сьнежня 1942 году ў Трасьцянцы пад Менскам быў закатаваны немцамі Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч і публіцыст.

Ксёндз Гадлеўскі ўваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты «Крыніца», пераклаў на беларускую мову Новы Запавет.

Таксама ў гэты дзень

1223 — у Італіі Сьвяты Францішак з Асізі зладзіў першую ў сьвеце калядную батлейку.

1659 — падчас Трынаццацігадовай вайны маскоўскія войскі па пераходзе Буга захапілі Заблудаў і забілі месьцічаў, што схаваліся ў касьцёле.

1812 — войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі.

1914 — на заходнім фронце Першай сусьветнай вайны пачалося Каляднае замірэньне — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў паміж брытанскімі і францускімі вайскоўцамі з аднаго боку і нямецкімі з другога.

У гэты дзень нарадзіліся

1784Зарыян Даленга-Хадакоўскі, беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг.

1798 — паэт Адам Міцкевіч. Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху супраць Расейскай імпэрыі, быў сябрам Таварыства філяматаў.

Адам Міцкевіч (гравюра з выданьня 1948 г.)

1891 Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзяяч.

1904 Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч), паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Алесь Дудар

У памяці

1524 Васка да Гама, партугальскі падарожнік.

1942 — Вінцэнт Гадлеўскі, сьвятар, палітык, публіцыст, перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў, дзеяч нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х, ахвяра нацысцкай расправы.

Вінцэнт Гадлеўскі. Каля 1906 г.

1982 Люі Арагон, выдатны францускі пісьменьнік, крытык ды грамадзкі дзяяч.