BySol зьбірае грошы на рэпатрыяцыю цела загінулага беларускага актывіста

Вадзім Кавалёў, архіўнае фота

У маці і брата памерлага актывіста Вадзіма Кавалёва няма сродкаў, каб рэпатрыяваць цела на радзіму.

51-гадовага жыхара Віцебску Вадзіма Кавалёва асудзілі паводле артыкулу 370 КК («Зьдзек з дзяржаўных сымбаляў») на 2 гады «хатняй хіміі», а пазьней унесьлі ў сьпіс грамадзян, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай» дзейнасьці.

Пасьля гэтага, у канцы 2022 году, Вадзім выехаў у Латвію, дзе атрымаў статус уцекача. Там ён займаўся аднаўленьнем пасьведчаньня кіроўцы, каб працягваць працаваць дальнабойнікам.

14 верасьня Вадзіма знайшлі мёртвым у адным з паркаў горада Рыга. Яго цела да гэтага часу знаходзіцца ў моргу, паліцыя робіць праверку. У маці і брата памерлага няма сродкаў, каб рэпатрыяваць цела на радзіму, паведамляе BySol.

Ініцыятыва дапамогі зьбірае грошы на рэпатрыяцыю цела загінулага актывіста, падтрымаць збор можна па спасылцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы палітвязень, уцякач, дальнабойнік, пэнсіянэр: стала вядома пра гібель 4 беларусаў за мяжой