Выходзіць альбом пра пахаваньні беларусаў у сьвеце

Фрагмэнт вокладкі «Кнігі могілак»

Беларускі інстытут навукі і мастацва (БІНіМ) у супрацы з выдавецтвам фонду «Камунікат» выпускае альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце».

Альбом уклалі сябры Ўправы БІНіМу Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, паведамляе сайт bellit.info.

На больш чым 600 старонках зьмешчаныя каляровыя выявы надмагільляў і біяграмы пахаваных беларусаў і нараджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Італіі, Канадзе, Нямеччыне, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швэцыі.

Кніга стала вынікам шматгадовай зьбіральніцкай працы і падтрымкі дзясяткаў зацікаўленых беларусаў з розных краінаў. Кніга выходзіць у сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

Паводле ўкладальнікаў, кніга рыхтавалася пяць гадоў, а матэрыялы да яе пачалі зьбіраць яшчэ ў 1990-я гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяз грантаў і офісу на Мангэтане. Як беларусы замежжа папулярызавалі сваю культуру за паўвека да YouTube і TikTok
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Натальля Гардзіенка: «Тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі і ў архівах, і ў гістарычнай навуцы, выглядае сапраўднай катастрофай»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла кніга пра жыцьцё і творчасьць айца Льва Гарошкі