Пацярпелых ад выбуху расьселяць да канца дня, паведамляе МНС.
Газавы балён у васьмікватэрным доме ў вёсцы Захарнічы Полацкага раёну ўзарваўся 5 сьнежня ў 19:30. Супрацоўнікі МНС дасталі з-пад завалаў мужчыну 1976 году нараджэньня. Да іх прыезду відавочцы дасталі жанчыну 1940 года нараджэньня. Пацярпелых шпіталізавалі. 11 жыхароў дому (4 сям’і) эвакуавалі, паведамілі МНС і старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.
Спэцыялісты «Полацкгазу» выявілі, што цэласнасьць устаноўкі звадкаванага газу і дзьвюхфаеркавай пліты не парушаная.
Пазьней стала вядома, што пацярпелы ад выбуху дом у Захарнічах расьселяць да канца дня. Яго жыхарам запрапануюць часовае жыльлё, паведаміла прэс-служба Віцебскага аблвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У горадзенскай гімназіі на ўроку памерла шасьціклясьніца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат з Добрускага раёну скардзіцца на прысуд: яго асудзілі за нядбайнасьць, якая прывяла да гібелі двух чалавек