У Кіеве паведамілі аб спробе атручэньня жонкі кіраўніка вайсковай выведкі Ўкраіны

Марыяна, жонка Кірылы Буданава

Марыяну, жонку Кірылы Буданава, шпіталізавалі пасьля працяглага пагаршэньня здароўя. Цяпер яна ўжо заканчвае курс лячэньня.

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны пацьвердзілі факт атручэньня цяжкімі мэталамі жонкі Кірылы Буданава.

«Марыяна Аляксандраўна Буданава сапраўды была атручаная цяжкімі мэталамі. Цяпер яна праходзіць курс лячэньня, які завяршаецца», — сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Андрэй Юсаў у камэнтары ўкраінскай службе Радыё Свабода.

Больш інфармацыі паабяцалі абнародаваць пазьней.

Раней аб гэтым паведамілі адразу некалькі ўкраінскіх выданьняў з спасылкай на свае крыніцы ў выведцы. Адзначалася, што выяўленыя рэчывы «ніякім чынам не выкарыстоўваюцца ў побыце і вайсковай справе».

Паводле паведамленьняў, Марыяну, жонку Кірылы Буданава, шпіталізавалі пасьля працяглага пагаршэньня здароўя. Цяпер яна ўжо заканчвае курс лячэньня.

Паведамлялі таксама, што разам з жонкай Буданава атруціліся і некалькі супрацоўнікаў выведнага ўпраўленьня. Яны таксама цяпер на лячэньні.

Пра абставіны, у якіх гэта адбылося, нічога не вядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне з пачатку расейскага ўварваньня выкрылі звыш 600 расейскіх агентаў і шпіёнаў, у тым ліку беларуса