Менскі абласны суд 5 ліпеня вынес прысуд у справе Эдуарда Бабарыкі – 8 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрыманьня ў СІЗА КДБ да 14 сьнежня 2021 году паводле пачатковага абвінавачаньня.
Эдуарда абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»), п. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 («пасобніцтва ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і ч. 2 арт. 243 («ухіленьне ад выплаты падаткаў») КК.
Як паведамляе тэлеграм-канал Вярхоўнага суду, прысуд пакінуты бязь зьменаў, а апэляцыйная скарга без задавальненьня.
Экс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда Бабарыку, кіраўніка перадвыбарнага штабу Віктара, затрымалі 18 чэрвеня 2020 году, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаць подпісы, сабраныя за вылучэньне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
Сьледзтва і суд занялі для Эдуарда Бабарыкі амаль 3,5 года. Гэта рэкордны час для палітычных крымінальных справаў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзе згубіліся паўтара года, якія Эдуард Бабарыка-малодшы адседзеў у СІЗА КДБ? Камэнтар юрысткіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эдуарду Бабарыку прысудзілі 8 гадоў калёніі, пад сьледзтвам яго трымалі больш за іншых палітвязьняў