У Беларусі чакаюцца завірухі і моцны вецер, магчымыя абрывы ліній электраперадач

Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні ад непагадзі пацярпела шмат рэгіёнаў суседняй Украіны.

Ад непагадзі ва Ўкраіне засталіся без электрычнасьці каля 400 населеных пунктаў у 10 абласьцях. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Раніцай 27 лістапада кіраўніцтва Адэскай вобласьці паведаміла пра моцны сьнегапад і іншыя неспрыяльныя ўмовы надвор’я. У гэтым украінскім рэгіёне адбылося звыш 70 аварый і ў ратавальныя службы прыйшло 9 паведамленьняў пра ДТЗ з пацярпелымі.

Падобна, моцныя вятры чакаюць і Беларусь. Пра гэта сьведчаць прагнозы сыноптыкаў і афіцыйнае папярэджаньне ад МНС: 27 лістапада на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненьне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, па ўсходзе Беларусі — моцны сьнег, мяцеліца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад непагадзі ва Ўкраіне засталося без электрычнасьці каля 400 населеных пунктаў у 10 абласьцях, — Зяленскі

Беларускія мэтэаролягі і МНС папярэджваюць, што гэта можа правесьці да кепскіх наступстваў.

Магчымыя абрыў ліній сувязі і электраперадач, зьніжэньне бачнасьці, цяжкасьць руху транспарту, павелічэньне верагоднасьці ўзьнікненьня дарожна-транспартных здарэньняў, падзеньне дрэў, абвальваньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў і збудаваньняў, ёсьць рызыка траўмаў у людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14 пацярпелых у выніку 2 аварый з удзелам маршруткі і аўтобуса ўчора. Сёньня ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небясьпекі