Як паведамляе Kamunikat.org, прэмія была прысуджаная за дасягненьні ў галіне прозы і паэзіі.
Рашэньне аб прызнаньні сёлетніх узнагародаў было прынятае на паседжаньні праўленьня Падляскага ваяводзтва 15 лістапада.
«Гэтыя ўзнагароды — праява прызнаньня падляскай мясцовай улады, наш спосаб ушанаваньня і падзякі тым творцам, якія спрыяюць разьвіцьцю і ахове культуры нашага краю», — сказаў маршалак Падляскага ваяводзтва Артур Касіцкі.
За апошнія два гады фонд Kamunikat.org выдаў у Беластоку больш як 10 кніг Уладзімера Арлова. З прэзэнтацыяй гэтых кніг аўтар наведаў амаль 20 гарадоў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве.
Ляўрэатамім сёлетніх узнагарод маршалка Падляскага ваяводзтва таксама сталі кіраўнік мужчынскага хору «Куранты» зь Бельску-Падляскага Аліна Негерэвіч, моладзевы хор катэдральнага прыходу сьв. Мікалая Цудатворцы ў Беластоку, паэт, празаік і эсэіст Эразм Стэфаноўскі і сьпявак і аніматар музычнага фальклёру паўночнай Сувальшчыны Даміян Бальцэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«У ягоных творах ёсьць тое, што робіць сухую гісторыю жывой, захапляльнай і запамінальнай». Уладзімеру Арлову — 70ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гістарычная падзея завяршаецца не тады, калі яна скончаная, а калі пра яе напісалі». У Празе прэзэнтавалі кнігі Ўладзімера АрловаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі заблякавалі найбуйнейшую онлайн‑бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.org