Хроніка перасьледу 6 лістапада: Трэнэра акадэміі менскага «Дынама» Артура Мустыгіна пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі»

Артур Мустыгін. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Трэнэр акадэміі менскага «Дынама» Артур Мустыгін атрымаў 3 гады «хатняй хіміі», піша Tribuna.by.

Мустыгіну інкрымінавалі арт. 342 КК, паводле якога звычайна караюць удзельнікаў мірных пратэстаў.

Пра затрыманьне трэнэра стала вядома 5 верасьня.

  • Артур Мустыгін — унук легендарнага футбаліста «Дынама» Міхаіла Мустыгіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 лістапада: На Віцебшчыне затрымалі пастара царквы хрысьціян-эвангелістаў разам з жонкаю