У Менску Надзея Пятроўская працавала загадчыцай аддзяленьня Рэспубліканскага навукова — практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі, але з падзеямі жніўня 2020 яе жыцьцё кардынальна зьмянілася: пасьля затрыманьня і содняў на Акрэсьціна Надзея вымушана зьехала ў Чэскі Крумлаў — невялікі горад на Поўдні Чэхіі.
Як цяпер жыве кандыдатка мэдычных навук, чаму ёй давялося прайсьці ўсю праграму мэдычнага ўнівэрсытэта нанова і што можа сабе дазволіць на сярэдні заробак доктарка ў правінцыяльным горадзе Эўропы, Надзея распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка прызнаў дэфіцыт мэдыкаў: «Некаторыя лекары зьбеглі са сваёй прафэсіі і чорт ведае чым займаюцца»- Паводле зьвестак Фонду мэдычнай салідарнасьці, сама меней 205 беларускіх мэдыкаў страцілі працу з палітычных матываў.
- Сама меней 17 мэдыкаў перасьледавалі ў крымінальным парадку. Мінімальны тэрмін пакараньня — 1,5 года абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, максымальны — 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
- Паводле рэспубліканскага банку вакансій на 27 кастрычніка, у Беларусі ёсьць 4894 заяўкі на лекараў-спэцыялістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адпрацоўку для беларускіх лекараў пасьля ардынатуры павялічылі да 5 гадоў