Былы славуты беларускі тэнісіст Максім Мірны прыехаў у Беларусь і публічна выбачыўся за тое, што асудзіў гвалт сілавікоў у 2020 годзе.
Ён ня першы спартовец, які зьмяніў сваю думку пра падзеі пасьля выбараў. Пасьля затрыманьняў у Беларусі зьявіліся «пакаяльныя» відэа некаторых беларускіх спартоўцаў.
Сузаснавальнік Tribuna.by Дзьмітры Навоша тлумачыць, што гэта за зьява ў беларускім спорце і чаму ўлады ідуць на такія крокі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Суд з «Востравам чысьціні», тэндэры ад дзяржавы. Які бізнэс зьвязаны ў Беларусі з Максімам Мірным