Пра гэта ён заявіў у тэлефоннай размове з гендырэктарам ракетна-касьмічнага цэнтру «Прогресс» Дзьмітрыем Баранавым. Запіс званка трапіў у распараджэньне нямецкай газэты BILD, аднак сапраўднасьць размовы пакуль не пацьверджана незалежнымі крыніцамі.
Паводле зьвестак журналістаў, Рагозін і Баранаў абмяркоўвалі магчымасьць выкарыстаць касьмічную ракету з пачатку студзеня 2023 году. Чыноўнікі сышліся на тым, што лепш за ўсё запусьціць яе з вайсковага касмадрома ў Плясецку.
Баранаў таксама гаварыў пра магчымыя праблемы з запускам. Паводле яго, пасьля звышгукавога ўваходу ў атмасфэру цяжкія фугасныя авіябомбы або кіраваныя боегалоўкі будуць перагравацца пры хуткасьці шэсьць кілямэтраў на сэкунду. Рагозін у адказ паабяцаў параіцца з канструктарам Юрыем Саламонавым, паведамляе «Настоящее время».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Калі выгнаць Расею з усёй украінскай тэрыторыі, яна ўсё роўна застанецца сур’ёзнай пагрозай», — Фрэнсіс ФукуямаТаксама чыноўнікі абмяркоўвалі рызыку падзеньня ракеты на тэрыторыю Расеі і хібы разьлікаў пры падзеньні.
Празь некалькі дзён Рагозін паведаміў, што вырашыў пытаньне, зьвязанае з магчымым перагрэвам. Ён спытаў Баранава, колькі часу яму спатрэбіцца на падрыхтоўку апэрацыі. Той адказаў, што каля паўгода.
Як піша BILD, Рагозін у размовах з Баранавым называе Пуціна «нашым вялікім і жахлівым» і кажа, што перадасьць яму плян праз кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Антона Вайно. Паводле зьвестак нямецкага выданьня, Пуціну паведамілі пра ідэю 16 студзеня. Як ён адрэагаваў на яе — невядома.
Рагозін сышоў з пасады гендырэктара «Роскосмоса» ў ліпені 2022 году. У верасьні 2023 году яго прызначылі «сэнатарам» ад акупацыйнай заканадаўчай улады Запароскай вобласьці. Паміж гэтымі падзеямі Рагозін пасьпеў паўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. У сьнежні 2022 году атрымаў раненьне і быў шпіталізаваны ў выніку абстрэлу Данецку. Як сьцьвярджаецца, чыноўнік быў паранены ў сьпіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У акупаваным Расеяй Данецку паранілі экс-кіраўніка «Роскосмоса» РагозінаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
NASA аб’явіла імёны чатырох астранаўтаў місіі да МесяцаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік NASA: Кітай можа паспрабаваць захапіць участкі Месяца