Гэта вынікае з запісу размовы кіраўніцтва адной з менскіх IT-кампаній з супрацоўнікамі, якую даслалі ў рэдакцыю «Зеркала».
«Раней мы запісваліся групамі на наведваньне культурных мерапрыемстваў, а цяпер — на паход у КДБ, — апісвае сытуацыю супрацоўнік IT-кампаніі.
У канцы чэрвеня ў яе прыйшоў сьпіс з КДБ на 50 чалавек. Кіраўніцтва сабрала іх на інструктаж, на які запрасілі «незалежнага адваката» з Мінскай абласной калегіі.
«Да нас зьвярнуўся КДБ з просьбай данесьці да вас пэўную інфармацыю, — кажа на запісе намесьнік дырэктара IT-кампаніі. — Усе тут прысутныя ёсьць у сьпісе па данатах. Па законе ў вас ёсьць два выйсьця з гэтай сытуацыі. Першы варыянт: наведаць КДБ. Там трэба будзе напісаць яўку з пакаяньнем: «Я, вось такой, ахвяраваў столькі на карысьць фонду, абавязваюся такога больш не рабіць». Далей на дабрачынны рахунак трэба будзе пералічыць суму ў дзесяціразовым памеры ад доната — але не менш за 1000 даляраў. На працягу трох месяцаў вам выдадуць паперу аб адмове ў адкрыцьці крымінальнай справы.
Другі варыянт: вы можаце нікуды не ісьці — гэта ваша права. У гэтым выпадку запускаецца іншы мэханізм. Раней ці пазьней да вас могуць прыйсьці, затрымаць. Вялікая імавернасьць, што на вас завядуць крымінальную справу.
Мэнэджэры кампаніі прапанавалі супрацоўнікам прыняць рашэньне да канца працоўнага дня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Супрацоўнікі ІТ-кампаній заявілі, што іх далей выклікаюць на размовы ў КДБ за данатыПотым узяў слова адвакат:
«Артыкул, па якім прад’яўляюць прэтэнзіі, — № 361-2 КК (Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці), — тлумачыць ён. — З гэтага артыкулу нам важная толькі заўвага, якая гучыць так:
«Асоба, якая ўчыніла фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці, вызваляецца ад крымінальнай адказнасьці па гэтым артыкуле, калі яна своечасова заявіла аб учыненым і (альбо) іншым чынам спрыяла прадухіленьню і выяўленьню гэтага злачынства».
Нам важныя дзьве фразы: «своечасова» і «іншым чынам спрыяла...» Першая фраза значыць, што яўку з пакаяньнем трэба падпісаць да таго моманту, як вас затрымалі. Калі цягнуць і чакаць, пакуль да вас прыйдуць сілавікі, пункт ня будзе працаваць. Другая фраза якраз пра кампэнсацыі ў 10-разовым памеры. У беларускім заканадаўстве зьдзелкі ў крымінальных справах увогуле не прадугледжаныя. Але гэта нешта накшталт зьдзелкі, якія, як вы ведаеце, ужываюцца ў ЗША».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці магчыма схаваць «сьпісы» тых, хто данаціў BySol і BY_help праз фэйсбук? Тлумачыць Андрэй Стрыжак«Аргумэнты ў беларускіх судах не працуюць»
Па словах адваката, выпадкаў, каб чалавек напісаў яўку з пакаяньнем, а потым яго затрымалі, ён не сустракаў.
«Былі выпадкі, калі суд казаў: не было своечасовасьці і добраахвотнасьці, паколькі яўка была напісана пасьля затрыманьня, — кажа ён на запісе. — Так што важна напісаць яўку з пакаяньнем да таго, як да вас прыйшлі. Калі вы ідзяце па шляху кампэнсацыі шкоды і напісаньня яўкі з пакаяньнем, вы атрымаеце пастанову аб адмове ад адкрыцьця крымінальнай справы. Адразу скажу: не атрымаецца проста пакрыць шкоду, не падпісаўшы яўку з пакаяньнем. Калі вы не пойдзеце ў КДБ, рана ці позна на вас завядуць крымінальную справу. Доўга яна цягнуцца ня будзе — не больш за тры месяцы. Суд вынесе абвінаваўчы прысуд зь імавернасьцю 95 %.
Апраўдальных прыгавораў у нас у краіне вельмі мала. Ніякія аргумэнты аб тым, што вы данацілі да таго, як арганізацыю прызналі экстрэмісцкай, не будуць працаваць. Так, з пункту гледжаньня права складу злачынства ў вашых дзеяньнях няма. Але аргумэнты ў беларускіх судах не працуюць. На практыцы гэта будзе абвінаваўчы прысуд. Вы павінны разумець гэтыя рэаліі. Калі ў судзе вы прызнаеце сваю віну і пагодзіцеся кампэнсаваць шкоду, хутчэй за ўсё, вам дадуць «хімію». Калі ж пойдзеце ў адмову — хутчэй за ўсё, будзе пакараньне, зьвязанае з рэальным пазбаўленьнем волі».
Група супрацоўнікаў IT-кампаніі ўжо наведала КДБ і кампэнсавала «шкоду». Запіс, як піша «Зеркало», быў групавы — для ўсіх супрацоўнікаў са сьпісу.