Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка ўпраўленьня па наркакантролю і супрацьдзеяньню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі ГУУС Менгарвыканкаму Дзьмітрый Усараў, піша агенцтва «Менск-Навіны».
Паводле слоў Усарава, злачынцы зьдзяйсьнялі гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару і згвалтаваньні (33 факты) і распусныя дзеяньні (32 выпадкі). Выяўленыя 41 падазраваны і 65 пацярпелых дзяцей, зь якіх 46 — малагадовыя.
Дзьмітрый Усараў паведаміў, што падобныя злачынствы характарызуюцца высокай латэнтнасьцю, паколькі часта факты замоўчваюцца, асабліва калі зьдзяйсьняюцца сваяком або ўваходным у сям’ю чалавекам. Не апошнюю ролю адыгрывае тэндэнцыя перамяшчэньня кантактаў у інтэрнэт, дзе кантроль за дзецьмі аслаблены.
«Бацькам неабходна рэгулярна вывучаць кола зносінаў і актыўнасьць дзяцей у Сеціве, — нагадвае Ўсараў. — Адсочваць і высьвятляць прычыны зьменаў фізычнага і псыхалягічнага стану, зьяўленьня грошай і іншых каштоўнасьцяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Альянс расьсьледнікаў Беларусі: Супрацоўнікі КДБ, МУС і Генпракуратуры карысталіся паслугамі банды пэдафілаў, якую стварылі сілавікіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзіцячае агенцтва прадавала пэдафілам фатаграфіі беларускіх дзяўчатакГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Скандал у Польшчы пасьля рэпартажу пра Яна Паўла ІІ. Сэйм нават прыняў пастанову аб «абароне яго добрага імя»