Харкаў і Адэскую вобласьць уначы абстралялі ракетамі: на тэрыторыі харкаўскага прадпрыемства ўспыхнуў пажар, — адміністрацыя

Харкаў, верасень 2022, архіўнае фота

У ноч на 17 верасьня расейская армія атакавала Харкаў, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.

Паводле яго, расейцы нанесьлі ракетны ўдар па Харкаве, былі зьбітыя 4 кіраваныя ракеты С-300.

«Расейскія ракеты трапілі ў будынак цывільнага прадпрыемства. На месцы «прыезду» пачаўся пажар, кажа мясцовы чыноўнік.

Сінегубаў не паведаміў, ці ёсьць ахвяры ў выніку абстрэлу.

Таксама расейцы нанесьлі ўдары ракетамі і бесьпілётнікамі па адэскай вобласьці. Ад абстрэлую ніхто не пацярпеў, але было пашкоджанае сховішча збожжа, паведаміў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можа, яшчэ два, ну тры гады...». Ці магчымае вяртаньне Беларусі ў сытуацыю «да 2020-га» і ці хоча гэтага Лукашэнка?